Iван Шыла прыняў прысягу i будзе служыць у 29-й зенiтнай ракетнай брыгадзе, якая дыслакуецца ў вёсцы Межыцы Лепельскага раёна Вiцебскай вобласцi.
Прызыў у армiю Iван лiчыць палiтычным пераследам i iмкненнем iзаляваць яго ў ваеннай часцi. "Я не буду спыняць спробы абскарджвання майго прызыву ў судзе, у пракуратуры, у iншых iнстанцыях, аж да мiжнародных. Гэта — мая прынцыповая пазiцыя, i я ад яе не адмоўлюся", — заявiў Iван.
Паводле слоў Шылы, стаўленне да яго ў ваеннай часцi нармальнае. "Таварышы ставяцца да мяне па-рознаму, аднак я не так шмат часу правёў разам з iмi. Але афiцэрскi склад, кiраўнiцтва часцi ставiцца да мяне без непрыязi i з разуменнем. Я лiчу, што гэта адбываецца таму, што ў гэтай жа часцi служыць былы лiдэр маладзёжнай арганiзацыi Партыi БНФ "Моладзь БНФ" Алесь Калiта. Ён ужо прывучыў часць да таго, што, напрыклад, размова на беларускай мове — гэта нармальна", — зазначыў Iван.
БелаПАН