Зміцер Хведарук прыняў прысягу.

Дзмiтрый Федарук будзе служыць у ваеннай часцi № 18662 транспартных войскаў у Жодзiне (Смалявiцкi раён Мiнскай вобласцi). 7 лютага ён прыняў прысягу.

 

"Да мяне на прысягу прыехала шмат народу, чалавек сто: сваякi, бацькi, сябры, журналiсты, хрысцiянская моладзь. Шмат было ў ваеннай часцi супрацоўнiкаў мiлiцыi i незразумелых людзей у цывiльным. Але ўсё абышлося без iнцыдэнтаў", — паведамiў БелаПАН Федарук.

 

Ён таксама паведамiў, што стаўленне ў часцi да яго нармальнае, як з боку таварышаў, так i з боку афiцэрскага складу. "Быў адзiн непрыемны момант з армейскiм медыкам, якi адмовiўся праводзiць мой медагляд i запатрабаваў, каб я не размаўляў па-беларуску. Ён таксама звярнуўся да вайскоўцаў i папрасiў iх "правучыць" мяне i растлумачыць, якiя наступствы будуць чакаць, каля я буду размаўляць па-беларуску. Аднак пасля таго, як гэтая iнфармацыя трапiла ў iнтэрнет-выданнi, стаўленне да мяне рэзка змянiлася, а медыка, паводле маiх звестак, папрасiлi напiсаць заяву аб звальненнi "па ўласным жаданнi", — расказаў Дзмiтрый.

 

Што да таварышаў, то, паводле слоў Федарука, яны не адчуваюць да яго нiякай непрыязi. "Наадварот, яны з цiкавасцю са мной размаўляюць. Здаецца, гэтыя маладыя людзi не чулi нi пра Бога, нi пра запаведзi, пастаянна задаюць пытаннi кшталту "чаму ты не курыш, не п'еш?". Цiкава размаўляць з людзьмi, якiя дагэтуль не чулi пра простыя хрысцiянскiя паняццi, i цiкаваcць гэтая ўзаемная", — зазначыў Дзмiтрый Федарук.

 

Паводле некаторых звестак, названая часць будзе будаваць дарогу да месца размяшчэння будучай беларускай АЭС. "Але непасрэдна ў будаўнiчы батальён я не траплю, так што працаваць на гэтым будаўнiцтве не буду", — зазначыў Д.Федарук.

 

БелаПАН
-----------------

От редакции: После принятия присяги новобранцы прошли торжественным маршем по плацу под звуки оркестра. Оркестр играл марш "Москва за нами", известный со времен советской армии. Текст этой строевой песни содержит такие слова:

"И если враг рискнёт
Проверить наши силы..."

Похоже, что кто-то еще раз рискнул проверить силы Змитера Хведарука. Что же, посмотрим, кто кого.