Брутальнага разгону традыцыйнага шэсця моладзі на дзень святога Валянціна не чакаў ніхто.

Брутальнага разгону традыцыйнага шэсця моладзі на дзень святога Валянціна, здаецца, не чакаў ніхто. Зразумела, што акцыю, як заўжды, не санкцыянавалі, але ж... Столькі заяваў пра лібералізацыю – і тут такое жорсткае збіццё.

 

Чым так напужала ўладу сотня юнакоў і дзяўчат з “Маладога фронту”, Моладзі БНФ і "Вольнай Беларусі"? Сваім намерам пайсці на Кастрычніцкую плошчу?  Але ж на фоне усіх апошніх, такіх аптымістычных, падзей збіццё нават дзяўчат – гэта можа перакрэсліць ці не ўсе надзеі.

 

Нагадаем, пасля таго як каля сотні маладых людзей паспрабавала рушыць да Кастрычніцкай плошчы пачаўся жорсткі разгон шэсця. Ламалі сцягі, кідалі тварамі на машыны, білі ўсіх, не зважаючы, дзяўчына гэта ці хлопец. Атрымалі і журналісты.

 

“Гэта самы жорсткі разгон акцыі за маёй памяццю. Збівалі нават дзяўчат”, - заявіў у інтэрв'ю "Нашай Ніве" – таксама збіты – кіраўнік “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч.

 

Уладзімір ІЎЧЫК