Аляксандар Зьдзьвіжкоў: Тры месяцы турмы — гэта творчая камандзіроўка.
- Ці чакалі сёньняшняга вызваленьня?
- Ну як вам сказаць, рыхтуйся да горшага, спадзявайся на лепшае.
- З чым Вы зьвязваеце вызваленьне?
- З нэгатыўнай рэакцыяй на арышт міжнароднай супольнасьці, а таксама з актыўнай падтрымкай калег‑журналістаў.
- А што было на судзе?
- Суд быў цалкам у закрытым рэжыме. Пракуратура даказала сваю поўную некампэтэнтнасьць.
- А што Вы казалі ў сваім апошнім слове?
- І судзьдзі, і пракурору я выклаў сюжэт свайго будучага раману.
- А якія ўмовы былі ў турмах?
- Магу паўтарыць словы Салжаніцына і Шаламава: "Лепш пазьбегнуць турэмнага досьведу". Лепш абыходзіцца безь яго. Але калі ўжо давялося, то трэба выжываць. Калі ў "амэрыканцы" было холадна і сыра, то на Валадарцы я сядзеў у перапоўненай камэры з крымінальнікамі. Нас было паўтара камплекта — на дваццаць нараў трыццаць асуджаных.
- Доўгі час Вы хаваліся ў Расеі і Ўкраіне.
- Я быў госьцем у некалькіх манастыроў. Ня быў там ні паслужнікам, ні труднікам, проста гасьціў.
- Ніхто ня ведае, як Вас затрымлівалі.
- Скажам так, калі я знаходзіўся ў вышуку, то парушыў некаторыя правілы бясьпекі, таму дазволіў сябе затрымаць. Мяне ўзялі проста зь цягніка ў Барысаве.
- Для комментирования войдите или зарегистрируйтесь