Здаецца, чалавек гэта сцвярджае суръёзна:
Старэйшае пакаленне ведае, што калісці, гадоў 25 таму назад, Павел Якубовіч быў, здавалася, добрым чалавекам і грамадзянінам, таленавітым журналістам. У савецкія часы ён мог напісаць тое, пра што больш ніхто іншы напісаць не асмельваўся. Што здарылася? Як атрымалася, што чалавек так перарадзіўся? Запалохалі? Купілі? Ці ён проста ўвесь гэты час хаваў сваё гнілое нутро, а зараз гэта палезла наверх? Няўжо ён толькі прыкідваўся добрым чалавекам?
Калісці амаль кожны артыкул Якубовіча быў сенсацыяй. Яго артыкул "Зондеркаманда", надрукаваны ў 1980-х гадах, шмат хто памятае дагэтуль. А зараз - ... Што павінна было зламацца ў чалавеку, каб ён так апусціўся?
Хутчэй за ўсё, ён - няшчасны чалавек.