Брутальнага разгону традыцыйнага шэсця моладзі на дзень святога Валянціна, здаецца, не чакаў ніхто. Зразумела, што акцыю, як заўжды, не санкцыянавалі, але ж... Столькі заяваў пра лібералізацыю – і тут такое жорсткае збіццё.
Чым так напужала ўладу сотня юнакоў і дзяўчат з “Маладога фронту”, Моладзі БНФ і "Вольнай Беларусі"? Сваім намерам пайсці на Кастрычніцкую плошчу? Але ж на фоне усіх апошніх, такіх аптымістычных, падзей збіццё нават дзяўчат – гэта можа перакрэсліць ці не ўсе надзеі.