Нашы ў войску

Зміцер Хведарук прыняў прысягу.

Дзмiтрый Федарук будзе служыць у ваеннай часцi № 18662 транспартных войскаў у Жодзiне (Смалявiцкi раён Мiнскай вобласцi). 7 лютага ён прыняў прысягу.

 

"Да мяне на прысягу прыехала шмат народу, чалавек сто: сваякi, бацькi, сябры, журналiсты, хрысцiянская моладзь. Шмат было ў ваеннай часцi супрацоўнiкаў мiлiцыi i незразумелых людзей у цывiльным. Але ўсё абышлося без iнцыдэнтаў", — паведамiў БелаПАН Федарук.

 

Франак Вячорка прыняў прысягу

Франак Вячорка прыняў прысягу 7 лютага ў 8-й радыётэхнiчнай брыгадзе ў Баранавiчах. Адсюль ён будзе накiраваны ў Мазыр для праходжання тэрмiновай службы ў ваеннай часцi № 48694 супрацьпаветранай абароны.

 

Прысягу Франак прымаў на беларускай мове. "Пад канец прысягi замест слоў "Служу Рэспублiцы Беларусь!" я сказаў "Жыве Беларусь!". Пры гэтым мае паплечнiкi разгарнулi бел-чырвона-белы сцяг i расцяжку "За прафесiйную армiю". Двух затрымалi, адвялi ў аддзяленне мiлiцыi, але праз гадзiну адпусцiлi", — расказаў Ф.Вячорка.

 

Iван Шыла прыняў прысягу

Iван Шыла прыняў прысягу i будзе служыць у 29-й зенiтнай ракетнай брыгадзе, якая дыслакуецца ў вёсцы Межыцы Лепельскага раёна Вiцебскай вобласцi.

 

Прызыў у армiю Iван лiчыць палiтычным пераследам i iмкненнем iзаляваць яго ў ваеннай часцi. "Я не буду спыняць спробы абскарджвання майго прызыву ў судзе, у пракуратуры, у iншых iнстанцыях, аж да мiжнародных. Гэта — мая прынцыповая пазiцыя, i я ад яе не адмоўлюся", — заявiў Iван.

 

Нашы у войску

Нашы ў войску.

Каб дадаць навіну трэба:

  1. Зарэгістравацца
  2. Націснуць "Создать материал"
  3. Выбраць Заметка ці Страница
  4. Запоўніць палі Заголовок і Текст
  5. Выбраць катэгорыю
  6. Націснуць кнопку "Просмотреть" ці "Отправить"

Візуальны рэдактар можа не працаваць у "Оперы" ніжэй чым 9.51, раім карыстацца Firefox.